Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » СУКАЛА Іосіф Пятровіч 

СУКАЛА Іосіф Пятровіч

З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у Гулявіцкай школе. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 30.5.1929 у в. Гулявічы. Асуджаны 10.11.1929 асобай нарадай пры АДПУ як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шпіянаж» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Вызвалены 23.3.1932. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 2.3.1992. Асабовая справа С. № 31969-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".