Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » САЛАГУБ Алесь (Аляксей) Феафілавіч 

САЛАГУБ Алесь (Аляксей) Феафілавіч

Верагодна, сваяк Андрэя Салагуба. У 1923 уступіў у ЛКСМБ, затым у КПЗБ. Арыштаваны 10.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Садовая, д. 10, кв. 8. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа С. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

2.9.1933 была арыштавана Салагуб Вольга Феафілаўна (н. ў 1913), сястра А.Салагуба. 9.1.1934 калегіяй АДПУ яна была асуджана як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Варкуцінскі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалена 14.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.4.1956 тpыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 10182-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".