Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » САК Аляксандр Мікалаевіч
Нарадзіўся ў в. Сегда (?) Навагрудскага пав. Мінскай губ. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 за «антысавецкую агітацыю і шкодніцтва» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся ў Мінск. Працаваў прарабам ў Трэсце № 1 «Белбудматэрыялы». Паўторна арыштаваны 4.11.1937. Асуджаны 25.8.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны ў ноч з 26 на 27 жн. 1937 у мінскай турме НКВД. Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі 19.9.1960, па другой — трыбуналам БВА 26.10.1962. Асабовая справа С. № 17935-с і групавая справа С. і іншых № 20951-с (з фотаздымкам) захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.