Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ПЛАТНЕР Ісак
З 1916 па 1920 член арганізацыі «Паалей-Цыён». Быў жанаты, меў дзіця. Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў ВАВ». Арыштаваны 8.6.1949 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 24/38. Асуджаны 22.4.1950 за «шпіянаж і антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць» да 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Азёрны канцлагер НКВД Іркуцкай вобл. (Брацк). Вызвалены ў 1956. Рэабілітаваны Цэнтральнай камісіяй па перагляду спраў 30.1.1956. Асабовая справа П. № 9959-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.