Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КУЛІКОЎ Іван Міхайлавіч 

КУЛІКОЎ Іван Міхайлавіч

[1913, в. Новая Горка, цяпер Санчурскага р-на Кіраўскай вобл., Расія — ?], службовец. З рускай сялянскай сям’і. Да арышту начальнік радыёстанцыі ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 26.2.1953 у Бабруйску па адрасе: Палявы зав., д. 2. Асуджаны 31.1.1953 за «антысавецкую агітацыю» і «паклёп на палітыку дзяржавы» да 10 гадоў ППК (заменена на 5 гадоў). Далейшы лёс невядомы. Рэабі­літаваны 22.1.1992 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. № 15100 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".