Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » КУЗНЯЦОЎ Васіль Максімавіч
[1895, в. Цюліна Смаленскай губ., цяпер Гжацкі р-н Смаленскай вобл., Расія — ?], падчас арышту матарыст біястанцыі ў Оршы Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 8.3.1953 у Оршы па адрасе: вул. Заслонава, д. 24. Асуджаны 18.4.1953 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Кімры тагачаснай Калінінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.1.1957 калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 7470-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Административно-территориальное деление союзных республик; Рапановіч. Слоўнік назваў населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.