Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » КУДЗІ Якаў Іванавіч
[1895, в. Дакудава Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], вайсковец, педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Ленінградскай ваенна-марской акадэміі. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 2.6.1940. Асуджаны 10.7.1941 асобай нарадай пры НКВД за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да 15 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.6.1957 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа К. № П-8448 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.