Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КРЭЙНІН Лазар Ісакавіч 

КРЭЙНІН Лазар Ісакавіч

[1895, Рагачоў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — 24.11.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Да арышту дыpэктаp «Белхарчгандлю». Арыштаваны 18.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маpкса, д. 34, кв. 8. Асуджаны 24.11.1937 «тройкай» НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 12.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 10911-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

8.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Папаніна, д. 10, кв. 5 была арыштавана касір цырульні «Чырвоная зорка», маці дваіх дзяцей, Крэйніна Маша Хламаўна (н. ў 1901 у мяст. Шчадрын Магілёўскай губ. ў сям’і рабочага), верагодна, жонка Лазара Крэйніна. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана як «жонка ворага народа» да 5 гадоў ссылкі ў Казахстан. Вызвалена 9.4.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 14.5.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 10315-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".