Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАСМАЛЬСКІ Пётр Антонавіч
17.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 46, кв. 1 была арыштавана бухгалтар Беларускага дзяржаўнага выдавецтва Касмальская Ванда Антонаўна (н. ў 1898 у мяст. Краслаўка Віцебскай губ., цяпер Латвія, у сям’і службоўца), жонка Пятра Касмальскага. 11.5.1933 калегіяй АДПУ асуджана за «шпіянаж» да 5 гадоў пазбаўлення волі і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. У перыяд 1.12.1937—22.2.1938 асобай нарадай НКВД прыгаворана да 10 гадоў ППК. Вызвалена 23.1.1948. У перыяд 19.2.1948—16.4.1949 трэці раз арыштавана і выслана на пасяленне. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.11.1957 трыбуналам БВА. Справа сям’і К. № 11270-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.