Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КАРНІЛАЎ Канстанцін Антонавіч 

КАРНІЛАЎ Канстанцін Антонавіч

[1906, Лібава, цяпер Латвія — ?], артыст. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю (?). Працаваў салістам у канцэртнай групе Беларускага тэатра оперы і балета. Падчас 2-й сусветнай вайны знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 29.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Мопраў­ская, д. 83, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.6.1945 за «пасобніцтва нямецкім акупацыйным уладам» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 29.7.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.5.1960 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. № 16407-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".