Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАНТАР Саламон Мендзелевіч
[май 1894, Горкі Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўская вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Член ВКП(б) з 1922. Да арышту дырэктар Белпрамгандлю. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 18.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 32/1, кв. 11. Асуджаны 29.10.1937 «тройкай» НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 10677-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: НАРБ.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.