Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАЛМАНОВІЧ Майсей Іосіфавіч
[1888, с. Рыбінскае, цяпер Краснаярскі край, Расія — 27.11.1937, Масква, НКВД], удзельнік барацьбы за савецкую ўладу. З купецкай сям’і. З 1904 член партыі эсэраў, з 1917 бальшавік. З 1917 член франтавога камітэта, загадчык арганізацыйнага аддзела Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Зах. фронту. Потым начальнік Мінскага гарнізона, камісар па харчаванні Аблвыкамзаха. У 1918 адначасова выконваючы абавязкі старшыні СНК Зах. вобл. і фронту. Член першага ўрада БССР (1919), нам. старшыні ЦВК, наркам харчавання БССР, член Савета абароны, загадчык аддзела харчавання Мінскага губернскага ВРК, старшыня Асобай харчовай камісіі Зах. фронту. Затым наркам харчавання РСФСР, старшыня праўлення Дзяржбанка СССР, наркам збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР. Член ЦБ КП(б)Б (1918—19), член ЦКК ВКП(б) (1927—30), кандыдат у члены ЦК ВКП(б) (1930—37). Член ЦВК БССР (1919—20). Арыштаваны 11.6.1937 у Маскве па адрасе: вул. Герцэна, д. 47, кв. 55. Асуджаны тройкай НКВД 27.11.1937 як «актыўны ўдзельнік у 1933 трацкісцкай арганізацыі, што дзейнічала ў Наркамаце саўгасаў СССР» да ВМП. Расстраляны на Данскіх могілках у наступную пасля прысуду ноч. Тамсама ў крэматорыі № 1 было крэміравана цела К. Рэабілітаваны 19.5.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
Кр.: ЭГБ, т. 4; Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.