Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ІГНАТОЎСКІ Усевалад Макаравіч 

ІГНАТОЎСКІ Усевалад Макаравіч

26.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Каменная, д. 10, кв. 1 арыштавана хатняя гаспадыня Ігнатоўская Марыя Севасцянаўна (н. 4.12.1884 у в. Баўманава (Байманава) Саратаўскай губ., цяпер Саратаўская вобл., Расія), жонка Усевалада Ігнатоўскага. 16.5.1938 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «маці здраднікаў радзімы, прыгавораных да ВМП» да 8 гадоў ППК. Далейшы яе лёс невядомы. Рэабілітавана 10.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа І. № 6717-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

27.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Каменная, д. 10, кв. 1 арыштаваны слесар завода імя Варашылава Ігнатоўскі Юрый Усеваладавіч (н. 23.11.1911 у Загрыдава Слонімскага пав. Гродзенскай губ.) і тэхнік Белшклазбыта Ігнатоўскі Валянцін Усеваладавіч (н. 26.3.1916 у в. Баўманава (Байманава), сыны Усевалада і Марыі Ігнатоўскіх. 22.9.1937 тройкай НКВД яны былі асуджаны як «удзельнікі контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай групы» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Валянціна расстралялі ў Мінскай унутранай турме НКВД 3.10.1937, Юрыя —14.10.1937. Рэабілітаваны браты Вярхоўным судом СССР 6.12.1956. Іх групавая справа № 9848-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".