Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЖУРЫК Сцяпан Іванавіч
З 1928 дырэктар доследнай станцыі ў Малой Сляпянцы пад Мінскам. У пачатку 1930-х г. прафесар, нам. дырэктара, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута свінагадоўлі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 12.1.1933 у Малой Сляпянцы. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член антысавецкай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 10 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з Сібірскіх канцлагераў. 2.11.1938 асуджаны ў зняволенні да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа Ж. і іншых № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Тв.: Халоднае сіласаванне. Мн., 1928.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.