Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЖАРСКІ Генрык Казіміравіч 

ЖАРСКІ Генрык Казіміравіч

З 1918 член Камуністычнай партыі Польшчы, з 1924 член Камуністычнай партыі Францыі, з 1926 член ВКП(б) (вы­ключаны ў 1936). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 36/43, кв. 26 як «польскі шпіён і актыўны ўдзельнік ПАВ». Верагодна, сапраўднае яго прозвішча было іншым, бо, як нядаўна стала вядома, ён карыстаўся невядомымі раней псеўданімамі або падпольнымі мянушкамі: «Хаім Вульфавіч Гохберг, Борух Унгер, Альберт Штамель». Удзельнік грамадзянскай вайны (на баку бальшавікоў). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 22.9.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.11.1957. Асабовая справа Ж. № 11297-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".