Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ДУБРОЎСКІ Іларыён Карпавіч
Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела газ. «Чырвоная змена». Арыштаваны 26.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Р.Люксембург, д. 34, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 1.10.1937 за «антысавецкую агітацыю» і як член «контррэвалюцыйнай групоўкі» да 10 гадоў ППК. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 18.12.1954. Асабовая справа Д. № 9936-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.