Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ДОЎБІК Аляксандр Сафронавіч 

ДОЎБІК Аляксандр Сафронавіч

Дырэктар школы ў в. Радунь Карэліцкага р-на Гродзен­скай вобл. У ліст.—снеж. 1956 праз пасольствы ў Маскве накiраваў лiсты да кiраўнiкоў шэрагу ўплывовых краiн свету: прэзідэнту ЗША Эйзенхаўэру, прэм’ер-мiнiстру Вялiкабрытанii Iдэну, прэм’ер-мiнiстру Iндыi Дж.Нэру. У лістах Д. крытыкаваў М.Хрушчова і камуністаў, заклікаў замежныя ўрады дапамагчы ў вызваленні савецкага народа, называў iмёны вядомых яму ахвяраў савецкага рэжыму. Гэтыя лiсты былi перахоплены КДБ. У ліп. 1957 накіраваў ананімны ліст В.Молатаву ў яго падтрымку. Асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агiтацыя і прапаганда» 22.11.1958. 17.7.1959 тэрмін зняволення быў скарочаны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 20.12.1991. Асабовая справа Д. № П-13359 захоўваецца ў архіве УКДБ Гро­дзенскай вобл.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 86067.

Літ.: 5810, с. 486.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".