Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ДЗЕМЯШОНАК Чэслаў Браніслававіч
[1924, в. Даравое Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?], спецыяліст па фотадактыласкапіі. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працаваў у Глыбоцкай турме № 2. Арыштаваны 10.1.1946 у в. Ласіца (цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.). Асуджаны 23.9.1946 за «сувязь з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны 2.4.1957 трыбуналам БВА. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 10736-П з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.