Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ДВАРЧАНІН Ігнат Сымонавіч 

ДВАРЧАНІН Ігнат Сымонавіч

Брат Іларыёна Дварчаніна. У 1914—17 падпаручнік рускай арміі, член партыі эсэраў. У 1920-я г. ўступіў у КПЗБ, у 1932 у ВКП(б). Падчас арышту нам. дырэктара Інстытута мовазнаўства БелАН. Арыштаваны 16.8.1933 у Мінску па адрасе: зав. Падгоpны, д. 4/1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Прысуд заменены на 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канц­лагер НКВД Архангельскай вобл., але пакаранне адбываў у Беламорска-Балтыйскім папраўча-працоўным лагеры. 25.11.1937 «тройкай» НКВД асуджаны да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Д. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".