Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ДАЎГАПОЛЬСКІ Цодзік Лейбавіч (Львовіч) 

ДАЎГАПОЛЬСКІ Цодзік Лейбавіч (Львовіч)

Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў у Саюзе пісьменнікаў БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 27.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 1/13, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 27.9.1938 як «былы член Бунда» і за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 5.8.1993. Асабовая справа Д. № 35232-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".