Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГАЎРЫЛАВА Любоў Лявонаўна
[1926, Магілёў — ?], работнік культуры. З сям’і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала ў Магілёўскім гарадскім Доме народнай творчасці. Арыштавана 17.11.1944. Асуджана 24.11.1945 за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Асобы канцлагер № 7 МДБ СССР. Вызвалена 30.5.1954. Рэабілітавана 14.8.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 2537-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.