Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ВЯЛІЧКА Платон Іванавіч
Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Батаева Касцюковіцкага (цяпер Хоцімскага) р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Першы раз арыштаваны 18.3.1931. Асуджаны 26.7.1931 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер АДПУ. Па першай справе (№ 11045; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 16.1.1989 калегіяй Вярхоўнага суда БССР .
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.