Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ВАЙШНАРАС (САДАЙНІС) Феліксас Вінцэнтавіч
У 1911 скончыў пачатковую школу. Удзельнік грамадзянскай вайны, 1 з’езда бел. пісьменнікаў (1934). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 23.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кіpава, д. 3, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.8.1939 за «шпіянаж» і як «член падпольнай фашысцкай нацыяналістычнай арганізацыі» да 5 гадоў ссылкі. Жыў у Казахстане (працаваў у пpамаpцелі імя 3-й Пяцігодкі). Вызвалены ў лют. 1944. Служыў у 16-й Літоўскай дывізіі Савецкай арміі. Дэмабілізаваўся ў чэрв. 1949. Узнагароджаны трыма медалямі. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Літоўскай ССР 20.5.1957. Асабовая справа В. № 11289-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.