Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БЕКЕШ Уладзімір Нікіфаравіч 

БЕКЕШ Уладзімір Нікіфаравіч

[1904, Вілейка Вілен­скай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], бібліёграф. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Вілейскай раённай бібліятэцы. Арыштаваны 19.3.1948. Асу­джаны 29.6.1948 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Пячорскі канцлагер МДБ Комі АССР (ст. Інта), потым Інцінскі канцлагер МДБ Комі АССР. Вызвалены ў 1955. Рэабілітаваны 21.9.1955 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 15780-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".