Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БАБАРЭКА Адам Антонавіч 

БАБАРЭКА Адам Антонавіч

Падчас арышту выкладчык БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 24.7.1930 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.4.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі. Пасля другога прысуду пакаранне адбываў у Паўночна-чыгуначным канцлагеры НКВД Комі АССР. Рэабі­літаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўна­га суда БССР 15.11.1957. Групавая справа Б. і іншых №20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў ар­хіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".