Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » АНІШЧЫК Аляксей Сцяпанавіч
Вызвалены з Дубраўнага (?) канцлагера Мардоўскай АССР 12.2.1957. Але за дзень да гэтага ў яго знайшлі ліст антысавецкага зместу. У крас. 1957 у доме А. былі таксама знойдзены два часопісы і каляндар 1944, выдадзеныя ў перыяд нямецкай акупацыі. Гэта стала падставай для новага арышту (20.4.1957). 24.8.1957 А. быў асуджаны Вярхоўным судом Комі АССР за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. 4.6.1960 тэрмін зняволення А. быў скарочаны.
Кр.: ДА РФ. Ф. 9474, воп. 41, спр. 3138; Покаяние; 5810, с. 360.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.