Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГАРЭЦКІ Гаўрыла Іванавіч
Быў жанаты, гадаваў двух сыноў, Усяслава і Радзіма. Арыштаваны 24.7.1930 у Мінску па адрасе: вул. Пpавіянцкая, д. 37, кв. 5. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30.5.1931 як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі «Працоўная сялянская партыя» да ВМП. Прыгавор заменены на 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены 5.10.1934. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА 22.4.1958. Асабовая справа Г. № 11847-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Тв.: Выбранае. Мн., 2002.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.