Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БЯЗЮК Іван Фёдаравіч
[1902, Ловіч Варшаўскай губ., цяпер Польшча — 28.5.1938, Масква, НКВД], інжынер. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік планавага аддзела Нара-Фамінскай фабрыкі Маскоўскай вобл., Расія. Арыштаваны 9.2.1938 у Нара-Фамінску па адрасе: Піянерскі зав., д. 28. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 19.5.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 10.9.1957. Справа захоўваецца ў ДА РФ.
Літ.: Бутовский Полигон.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.