Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БУСЬКО Аркадзь Сцяпанавіч 

БУСЬКО Аркадзь Сцяпанавіч

[1898, мяст. Хоўхлава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?, Мінск, НКВД], мастак. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Саюзфота (Беларускае аддзяленне). Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. У 1935 выключаны з ВКП(б). Арыштаваны 19.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая д. 81, кв. 3. Асуджаны «тройкай» НКВД 28.9.1937 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 10.12.1959. Асабовая справа Б. № 15066-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".