Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БУСЕЛ Аляксей Аляксандравіч 

БУСЕЛ Аляксей Аляксандравіч

[1891, в. Меляховічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — 25.8.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. У 1930—36 член ВКП(б). Падчас арышту інспектар аддзела тэхнічнага кантролю паравозарамонтных майстэрняў ст. Ладзейнае Поле Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 10.4.1937 на ст. Ладзейнае Поле (вул. Вакзальная, д. 118, кв. 1). Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР 25.8.1937 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".