Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БУРЫ Аляксандр Сцяпанавіч
[1927, Мінск — ?], вайсковец. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Быў членам ВЛКСМ. Падчас арышту матарыст вайсковай часці № 45036. Арыштаваны 19.2.1961 у Мінску. Асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» 14.7.1961 да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Комі АССР. Вызвалены ў 1966. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.7.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Б. № 27163-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.