Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БУРАЧЭЎСКАЯ Тамара Паўлаўна
[21.12.1921, Ігумен Мінскай акр., цяпер райцэнтр Чэрвень Мінскай вобл. — ?], навучэнка, дачка Паўла і Ксеніі Бурачэўскіх. Падчас арышту вучаніца 8 класа вячэрняй школы. Арыштавана 8.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 48/4 (дзіцячы прыёмнік). Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і (дачка) здрадніка радзімы і ворага народа былога наркама аховы здароўя БССР» і за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (ст. Поцьма). Вызвалена 30.12.1939. Рэабілітавана. Асабовая справа Б. № 6170-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.