Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БУРАЧЭЎСКАЯ Ксенія Львоўна
[14.10.1904, Ігумен Мінскай губ., цяпер райцэнтр Чэрвень Мінскай вобл. — ?], хатняя гаспадыня, жонка Паўла Бурачэўскага і маці Тамары Бурачэўскай. З сям’і служачага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 2/52, кв. 29. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як «жонка прыгаворанага да ВМП здрадніка радзімы і ворага народа былога наркама аховы здароўя БССР» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД. Вызвалена ў ліст. 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 19.6.1956. Асабовая справа Б. № 6663-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.