Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БУМБЕРГ Эма Іванаўна [17. 

БУМБЕРГ Эма Іванаўна [17.

12.1903, Рыга, цяпер Латвія — ? ], службовец. З сям’і рабочага. У 1917 уступіла ў ВКП(б). Падчас арышту працавала ў БелАН загадчыцай бюро па сувязях з замежжам. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 2.2.1936 у Мінску. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 15.7.1936 за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць, незаконнае захоўванне зброі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалена 2.2.1941. У 1959 жыла ў Рызе ў доме інвалідаў. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда БССР 25.4.1960. Асабовая справа Б. № 13845-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".