Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БУКО Браніслаў Канстанцінавіч 

БУКО Браніслаў Канстанцінавіч

[1924, в. Макашы Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — ?], удзельнік антысавецкага падполля. Вясной 1944 мабілізаваны ў БКА. Пасля вызвалення р-на добраахвотна ўступіў у Войска Польскае, удзельнічаў у баях. Дэмабілізаваны з арміі ў 1946, вярнуўся на радзіму. У пачатку 1948 пад пагрозай арышту за службу ў БКА перайшоў на нелегальнае становішча. Хаваўся ў лясах Нясвіжскага р-на. Вясной 1948 далучыўся да партызанскай групы І.Раманчука. На працягу 1948—49 удзельнічаў у нападах на партыйна-савецкіх супрацоўнікаў (в. Залюбічы), фінансавых агентаў і служачых унутраных сілаў, у рэквізіцыях на поштах і ў крамах (в. Задзвеева і Хвоева). У маі 1949 з аддзелам акружаны на хутары ў Нясвiжскiм р-не, трапiў у палон. У ходзе следства яму, апроч іншага, інкрымінаваўся ўдзел у падпольным «Саюзе барацьбы за вызваленне Беларусі». 17.11.1949 трыбуналам войск МДБ БВА асуджаны да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У ходзе перагляду справы пастановай трыбунала БВА 10.12.1955 абвінавачанне ва ўдзеле ў падпольнай арганізацыі знята. Далейшы лёс невядомы.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. Мн., 2002.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".