Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БІНДЗЮК Павел Мікалаевіч 

БІНДЗЮК Павел Мікалаевіч

[12.2.1889 — 1937 (?), Ліпецк, НКВД], дзеяч народнай асветы. Пасля настаўніцкай школы ў Шчучыне (1908) працаваў на ніве народнай адукацыі. З пачаткам 1-й сусветнай вайны прызваны ў армію, у якой служыў да снеж. 1917. Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Дзісну, працаваў у аддзеле народнай адукацыі. З наступленнем нямецкіх войск у лют. 1918 эвакуіраваўся ў Ліпецк, дзе працаваў да сак. 1920 у органах асветы. З вызваленнем Беларусі ад польскіх войскаў пераехаў у Вільню, дзе ўзначальваў адну з бел. школ, затым выкладаў у Віленскай гімназіі. З 1924 у Мінску, працаваў справаводам у наркамасветы і выкладаў на рабочым ф-це БДУ. У 1928 накіраваны ў Віцебск дэканам рабфака. Арыштаваны ДПУ БССР на сваёй кватэры 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». На следстве вінаватым сябе не прызнаў. 10.4.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР асуджаны да 3 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пасля вызвалення працаваў фрэзероўшчыкам на Ліпецкім механічным і мотарамонтным заводзе. У другой палове 1930-х г. зноў арыштаваны і за «здраду радзіме» асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.

Кр.: Помнить поименно. Книга памяти жертв политических репрессий Липецкого края с ноября 1917 года. Липецк, 1997. Т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".