Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАХАНЧЫК Аляксандр [ 

БАХАНЧЫК Аляксандр [

1926, мяст. Гарадзея Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 19.8.1999, г.п. Гарадзея], настаўнік, вайсковец, публіцыст. З 1942 вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Вясной 1944 паступіў у афіцэрскую школу Беларускай краёвай абароны ў Мінску. Неўзабаве выехаў у Германію. У складзе Рускай Вызваленчай Арміі генерала Бунячэнкі ў маі 1945 вызваляў Прагу. Арыштаваны «Смершам». Асуджаны да зняволення і этапаваны ў Інцінскі (пасля Мінеральны, у якім налічвалася да 35000 вязняў) канцлагер МДБ Комі АССР (Інта). У Беларусь вярнуўся ў 1970-я г. З канца 1980-х г. друкаваў артыкулы ў газ. «Зважай» (Таронта), «Беларус» (Нью-Ёрк), «Пагоня» (Гродна), час. «Голас часу» (Лондан).

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Кісель З. Беларусь губляе сваіх верных сыноў // Пагоня. 1999. 26 жн.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".