Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАСАЛЫГА Канстанцін Мікалаевіч
[18(30).5.1887, мяст. Дудзічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. — 9.9.1963, Севастопаль], рэвалюцыйны дзеяч, журналіст, брат Дзмітрыя Басалыгі. У 1893—1904 жыў на радзіме бацькі ў в. Варкавічы Слуцкага пав. У 1904 навучэнец Харкаўскага рэальнага вучылішча. Удзельнічаў у рабоце сацыял-дэмакратычнага гуртка, член РСДРП з 1905. Падчас рэвалюцыі 1905—07 член ваенна-баявога штаба ў Харкаве, Севастопальскага камітэта РСДРП. Супрацоўнік рэдакцыі севастопальскай газ. «Солдат». У 1906 удзельнічаў у аперацыі па выкраданні з Севастопальскага суда каля 1 тыс. спраў матросаў-паўстанцаў крэйсера «Ачакаў». У 1907 вёў падпольную работу на Урале. Дэлегат V (Лонданскага) з’езда РСДРП. Вёў рэвалюцыйную работу ў Пярмі, Адэсе, Краснадары. Арыштаваны ў 1915 і сасланы ў Омск. Удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1917. У далейшым на паліт. і культурнай рабоце ў Севастопалі і на Стаўраполлі. У часы 2-й сусветнай вайны ў Севастопальскім народным апалчэнні.
Літ.: Нежный И. Былое перед глазами. М., 1965; ЭГБ, т. 1.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.