Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАРЫСЁНАК С. І 

БАРЫСЁНАК С. І

[1898 — ?], тэхнік-будаўнік. Жыхар Оршы. Меў сярэднюю адукацыю. У 1917 уступіў у ВКП(б), з шэрагаў якой у 1922 выключаны ў сувязі з прыцягненнем да крымінальнай адказнасці за «контррэвалюцыйную дзейнасць». Паводле дадзеных следства, у 1949—51 у нецвярозым стане неаднаразова казаў, што амерыканская тэхніка лепшая за савецкую, што ў ЗША вышэйшая прадуктыўнасць працы і лепшая якасць прадукцыі, чым у СССР. «Усхваляў» ворагаў народа і Л.Троцкага. Распавядаючы пра сваю ранейшую судзімасць, заяўляў, што «быў контррэвалюцыянерам і такім застаецца цяпер». 18.6.1953 асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда». Далейшы лёс невядомы.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 39893.

Літ.: 580, с. 145.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".