Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАРЫС Фёдар Дзям’янавіч
[1922, в. Кожава Навагрудскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], навучэнец. З сялянскай сям’і. Падчас арышту студэнт Інстытута замежных моў. Арыштаваны 26.8.1948 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 35. Асуджаны 18.12.1948 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі «Саюз беларускай моладзі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер МДБ Комі АССР. Вызвалены ў жн. 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда СССР 26.9.1979. Асабовая справа Б. № 20644-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.