Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАРТАШЭВІЧ Марыя 

БАРТАШЭВІЧ Марыя

[н. каля 1930, непадалёку ад мяст. Крэва (магчыма, в. Войневiчы) Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], удзельнiца антыкамунiстычнага маладзёжнага падполля. Вучылася ў Смаргонскай СШ. У 1949 у 10-м класе далучылася да падпольнай вучнёўскай арганiзацыi. У пачатку 1950 арыштавана. У лiп. таго ж года на працэсе супраць удзельнiкаў Мядзельска-Смаргонскага падполля асуджана трыбуналам БВА да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Антысавецкія рухі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".