Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАНДАРОВІЧ Іван Андрэевіч
[1906, в. Драхча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], аграном. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Падчас арышту аграном Есільскага раённага сельскагаспадарчага аддзела. Арыштаваны 24.3.1953 у в. Кійма Есільскага р-на Акмолінскай вобл. Асуджаны Акмолінскім абл. судом 28.5.1953 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Казахскай ССР 30.9.1964.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Хранить вечно.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.