Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАЛТМАН Адольф (Адам) Данатавіч 

БАЛТМАН Адольф (Адам) Данатавіч

[парт. псеўд. Анатолій; 4(16).4.1882, Новааляксандраўскі пав. Ковенскай губ. — ?], дзеяч рэвалюцыйнага руху. Адзін з кіраўнікоў Мінскай арганізацыі РСДРП. У ліп. 1906 арыштаваны за перавоз друкарскага шрыфта. У маі 1907 арганізаваў забастоўку на кафляна-ганчарным заводзе ў Мінску, за што арыштаваны і зняволены ў Мінскай турме. Пры вобыску на яго кватэры былі знойдзены адозвы Мінскай арганізацыі РСДРП, перапіска, што сведчыла пра яго антыўрадавую дзейнасць. Паводле прыгавору Віленскай судовай палаты ў снеж. 1908 сасланы на пасяленне ў Енісейскую губ., дзе знаходзіўся да 1911. Далейшы лёс невядомы.

Літ.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".