Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАЛАЧКО А. Ю 

БАЛАЧКО А. Ю

[1934 — ?], на момант арышту вучаніца 9-га класа СШ. Жыхарка Відзаўскага р-на Віцебскай вобл., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. Паводле дадзеных следства, выхоўвалася роднымі ў антысавецкім духу, у дзяцінстве прысутнічала на сходах удзельнікаў узброенага падполля. З 1949 вяла антысавецкую прапаганду, напісала і распаўсюдзіла звыш 20 «пасквіляў» з заклікамі да палякаў змагацца за аднаўленне Польшчы. Слухала і пераказвала перадачы радыёстанцыі «Голас Амерыкі». У 1952—53 у размовах з сяброўкамі крытыкавала камсамол і высмейвала камсамольцаў. Напісала на школьнай дошцы: «Широка страна моя родная, Много в ней тюрем, лагерей, Я такой другой страны не знаю, Где так много плачет матерей». У дні жалобы па Сталіну «схіляла навучэнцаў на шлях ладжання вясёлага праводжання часу, у рэзка зняважлівай форме выказвалася на адрас памерлага кіраўніка партыі і савецкай дзяржавы» і г. д. Асуджана паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 7.9.1953. Далейшы лёс невядомы.

Літ.: 580, с. 181.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".