Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАЙЕР Мікалай Мікалаевіч
[1886, в. Бобрык, цяпер Харкаўская вобл., Украіна — ?], педагог. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты. Арыштаваны 15.12.1948 у Горках. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.6.1949 за «барацьбу з савецкай уладаю і паклёп на сучасную рэчаіснасць» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Магілёўскай вобл. 28.9.1989. Асабовая справа Б. № 11696 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.