Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАЙДАК Андрэй Кандратавіч 

БАЙДАК Андрэй Кандратавіч

[1917, в. Байдакі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], рэдактар. З сялянскай сям’і. Верагодна, атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў тэхнічным рэдактарам у газ. саўгаса «Зара Захаду». Арыштаваны 30.5.1936 у в. Байдакі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 11.8.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда Беларусі 12.5.1992. Асабовая справа Б. № 35619-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".