Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАГУШЭВІЧ Захар Іванавіч
[1904, в. Заўшыча (?), цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог.З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Віцебскім педагагічным інстытуце. Арыштаваны 19.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 2-я Вяліжская, д. 4. Асуджаны «тройкай» НКВД 28.9.1937 за «ўдзел у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 28.7.1956. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.