Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАГДАНАЎ Юрый Станіслававіч 

БАГДАНАЎ Юрый Станіслававіч

[8.12.1920, Вялікія Лукі Пскоўскай губ., цяпер райцэнтр Пскоўскай вобл., Расія — 1987, Мiнск], матэматык, педагог, вучоны. У 1937 паступіў на матэматычна-механічны ф-т Ленінградскага ун-та. У пачатку 2-й сусветнай вайны пайшоў у партызанскі атрад, прымаў удзел у баявых аперацыях у тыле ворага. У адным з баёў цяжка паранены і вымушаны застацца на акупаванай тэрыторыі. У сак. 1942 вывезены ў Германію. Восенню 1945 вярнуўся на радзіму. Адноўлены ў Ленінградскім ун-це. У хуткім часе арыштаваны органамі НКВД. Асуджаны да 10 гадоў зняволення на той падставе, што быў у нямецкім палоне. У 1955 ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР адмяніла прыгавор і Б. вызвалілі. У 1956 скончыў Ленінградскі ун-т, працаваў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута матэматыкі АН СССР. З 1958 працаваў у БДУ на кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў, з 1964 узначальваў кафедры агульнай матэматыкі і матэматычнай фізікі, а таксама кафедру вышэйшай матэматыкі. Унёс вялікі ўклад у развіццё бел. матэматычнай школы: падрыхтаваў больш за 40 кандыдатаў навук, 5 з іх сталі дактарамі навук. Аўтар больш чым 100 навуковых артыкулаў, шэрагу вучэбных дапаможнікаў.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.

Літ.: Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 1921—2001. Мн., 2001. С. 30—31; Воднев В. Т. Юрий Станиславович Богданов — ученый, педагог, воспитатель // Матэматыка: праблемы выкладання. 1996. Вып. 5; БЭ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".