Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАБЧОНАК Іван Мітрафанавіч
[1887, Рэчыца Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — 7.7.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам партыі эсэраў. У 1918 начальнік партызанскага атрада ў Бабруйскім пав. У 1930-я г. выкладчык МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 6.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Фpунзе, д. 23, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 25.5.1938 як «польскі шпіён» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 24.9.1957. Асабовая справа Б. № 10926-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.