Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАБУРЫН Уладзімір Ісідаравіч 

БАБУРЫН Уладзімір Ісідаравіч

[1910, в. Высокая Буда, цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], перакладчык, педагог. З сям’і рабочага. Вышэйшую адукацыю атрымаў у першай палове 1930-х г. Працаваў выкладчыкам японскай мовы ў Далёкаўсходняй ВА, ад’юнктам курсаў ваенных перакладчыкаў пры разведаддзеле. Арыштаваны 3.8.1938 у Хабараўску за «шпіянаж і здраду радзіме». 9.3.1939 пастановай пракурора Далёкаўсходняй ВА вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 8736 СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".